Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/23/994079_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:09
23.02.2019 11:40 Грамадства

У Мінску ноччу гарэў інтэрнат — эвакуіравалі больш за 200 чалавек, сямёра пацярпелі

Мінск, 23 лютага. У Мінску гэтай ноччу адбыўся пажар у інтэрнаце — эвакуіравалі больш за 200 чалавек, сямёра пацярпелі.

Як паведамляе МНС, у 01.02 паступіла паведамленне аб загаранні блок-пакоя на другім паверсе дзевяціпавярховага будынка інтэрната №1 філіяла ААТ Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт" у Мінску па зав. С.Кавалеўскай, 55. Высветлілася, што ў холе (3 х 4 метры) блока на 8 пакояў на другім паверсе адбылося загаранне маёмасці і мэблі на плошчы 12 кв. метраў. Работнікамі МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта з будынка інтэрната эвакуіравалі 223 чалавекі, з іх 40 дзяцей.

Ужо пасля ліквідацыі пажару самастойна па медыцынскую дапамогу звярнуліся сем чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, якіх даставілі ў бальніцы. Асноўны папярэдні дыягназ — атручэнне прадуктамі гарэння.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына ўстанаўліваецца, версія, якая разглядаецца, — кароткае замыканне электраправодкі ў холе на другім паверсе.

Алексей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239