Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/26/994395_477589/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:42
26.02.2019 13:27 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі, расійскі рубель патаннеў на біржавых таргах

Мінск, 26 лютага. 26 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0021 рубля (0,09%) і склаў 2,4281 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0017 рубля (0,08%) да 2,1384 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0153 рубля (0,47%) і склаў 3,2611 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на нафту патаннелі, кошт бараля маркі Brent складае 65 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,36 рубля і склаў 65,6182 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН