Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/27/994581_400123/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:33
27.02.2019 13:26 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра зноў падаражэлі, расійскі рубель патаннеў

Мінск, 27 лютага. 27 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0058 рубля (0,24%) і склаў 2,4339 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0001 рубля (0,005%) да 2,1385 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0090 рубля (0,28%) і склаў 3,2521 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на нафту растуць, кошт бараля маркі Brent складае прыблізна 66 долараў ЗША. Аднак на расійскі рубель робіць уплыў купля валюты Цэнтрабанкам і санкцыйная тэматыка.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1388 рубля і склаў 65,757 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН