Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/994751_994752/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 08:43
28.02.2019 12:49 Грамадства

Лукашэнка кіраўніку МУС: Алкашам месца за рулём няма

Мінск, 28 лютага. Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае ўзмацненне жорсткасці адказнасці для п'яных кіроўцаў. Пра гэта ён заявіў 28 лютага на сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Вы спрабуеце прапанаваць узмацненне жорсткасці адказнасці па лініі ДАІ. Яно і трэба рабіць больш жорсткімі: алкашам месца за рулём няма. І тут павінен быць жорсткі запыт, асабліва калі гэта звязана з тым, што ты сеў за руль п'яны і забіў чалавека. Тут размоваў быць не павінна", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, узмацненне жорсткасці, магчыма, і не запатрабуе вялікай колькасці супрацоўнікаў ДАІ. "Я да прыкладу кажу. Хоць, напэўна, мы і так ужо дастаткова падчысціліся, цяжка будзе скараціць, але — магчыма. Нічога немагчымага няма. Гэтыя пытанні, можа быць, не столькі для сённяшняга аналізу і абмеркавання, колькі яны будуць стаяць на выніковай нарадзе", — дадаў Лукашэнка.

Ён пацікавіўся кадравым забеспячэннем МУС. "Я бачу па пісьмовым дакладзе, што ў вас прыкладна 10% некамплект па нейкіх падраздзяленнях. Можа быць, і асабліва не напружвацца ў гэтым кірунку, а дзесьці ўзяць і падкараціць", — прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка паведаміў Шуневічу, што ў найбліжэйшы час праца праваахоўных органаў і сілавога блока будзе сур'ёзна прааналізавана, а таксама падкрэсліў: яго цікавіць не справаздача, а "ўказанне на тыя праблемы, якія сёння існуюць". Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на нарадзе, якая мае адбыцца, міліцыя будзе ў цэнтры ўвагі, таму што гэта — асноўнае і самае буйное падраздзяленне ў сістэме праваахоўных органаў. "І многія пытанні ў сферы ўнутранай і нават знешняй бяспекі тычацца нашай міліцыі", — дадаў ён.

У сваю чаргу Шуневіч далажыў, што ў цэлым аператыўнае становішча ў Беларусі ў 2018 годзе заставалася на ранейшым узроўні. "Нам удалося захаваць гэты ўзровень бяспекі і выканаць абяцанні, ды і задаволіць патрабаванні нашага народа ў дачыненні да ўзроўню бяспекі, да якога ён ужо прызвычаіўся", — сказаў кіраўнік МУС.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239