Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/994757_994758/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 10:29
28.02.2019 13:15 Грамадства

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманая яшчэ адна ўдзельніца акцыі на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага

Мінск, 28 лютага. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманая яшчэ адна ўдзельніца акцыі на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага.

Раніцай 28 лютага каля будынка суда Першамайскага раёна Мінска затрыманая Мая Навумава, паведамілі ў "Фэйсбуку" грамадскія актывісты Кірыл Васілеўскі і Надзея Батура. "Толькі што затрыманая. Яе вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна", — напісаў Васілеўскі каля дзвюх гадзін таму.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 26 лютага і доўжылася прыкладна паўгадзіны. У ёй прынялі ўдзел каля дзясятка чалавек. Паводле інфармацыі праваабарончага сайта spring96.org, за ўдзел у акцыі былі затрыманыя Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, былы палітвязень Дзмітрый Паліенка і Анастасія Гусева.

Перад акцыяй міліцыя затрымала сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца, які яе анансаваў у сацсетках. Паводле інфармацыі яго жонкі, ноч на 27 лютага Севярынец правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Чакалася, што на наступны дзень яго будуць судзіць у судзе Фрунзенскага раёна, але гэтага не адбылося. Па стане на раніцу 28 лютага навінаў пра тое, дзе знаходзіцца Севярынец, не было.

Нічога не вядома і пра іншых затрыманых. Відавочна, што ўсе яны абвінавачваюцца па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства).

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239