Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/994768_994769/
Дата раздрукоўкі: 17.09.2019 03:24
28.02.2019 13:10 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на выніковых зімовых таргах

Мінск, 28 лютага. 28 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0003 рубля (0,01%) і склаў 2,4336 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0001 рубля (0,005%) і склаў 2,1384 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0058 рубля (0,18%) і склаў 3,2463 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на яе патаннелі ў чацвер з-за рэкорднай здабычы нафты ў ЗША, кошт бараля маркі Brent складае 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1325 рубля і склаў 65,8895 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН