Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/994850_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:04
28.02.2019 18:01 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Мухамаду Бухары з пераабраннем прэзідэнтам Нігерыі

Мінск, 28 лютага. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мухамаду Бухары з абраннем на пасаду прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя.

"Упэўнены, што ваша праца ў якасці кіраўніка краіны будзе спрыяць яе эканамічнаму прагрэсу, паспяховай рэалізацыі надзённых задач, умацаванню міру і стабільнасці ў рэгіёне", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-нігерыйскіх палітычных адносін і плённым супрацоўніцтве ў гандлёвай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах узаемнага інтарэсу.

Дзейны прэзідэнт Нігерыі Мухамаду Бухары атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы, што адбыліся 23 лютага. На пасаду прэтэндавалі больш за 70 кандыдатаў. Асноўная барацьба разгарнулася паміж двума прадстаўнікамі мусульманскай Поўначы: дзейным прэзідэнтам Мухамаду Бухары, які балатаваўся на другі чатырохгадовы тэрмін, і вылучаным Народна-дэмакратычнай партыяй былым віцэ-прэзідэнтам, буйным прадпрымальнікам Атыку Абубакарам. Бухары атрымаў 56% галасоў, Абубакар — 41%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239