Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/994863_887023/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 19:35
28.02.2019 19:00 Эканоміка

Мяняецца парадак разліку платы за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастот

Мінск, 28 лютага. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 93 "Аб радыёчастотным спектры". Дакумент скіраваны на ўдасканаленне рэгулявання адносін у сферы выкарыстання радыёчастотнага спектра, гарманізацыю заканадаўства з раней прынятымі нарматыўнымі прававымі актамі, а таксама з міжнароднымі правіламі прымянення радыёсувязі на марскіх суднах, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Указам устаноўлена, што памер платы за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастотнага рэсурсу будзе брацца ў эквівалентных памерах базавай арэнднай велічыні (у цяперашні час усталяваны ў еўра па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка).

Пры гэтым для патрэб дзяржаўных устаноў адукацыі пры рэалізацыі праекта "Электронная школа" штогадовая плата за выкарыстанне радыёчастотнага спектра абмяжоўваецца 15 памерамі базавых арэндных велічынь (базавая арэндная велічыня сёння складае 16,11 рубля). Гэта дазволіць аптымізаваць бюджэтныя выдаткі і знізіць фінансавую нагрузку на ўстановы адукацыі, адзначаецца ў паведамленні.

У мэтах арганізацыі нацыянальнай бяспекі ў сферы выкарыстання радыёчастотнага спектра ўводзяцца правілы, якія тычацца парадку назірання за станам радыёчастотнага спектра на тэрыторыі Беларусі, вымярэнне параметраў выпраменьванняў радыёэлектронных сродкаў. Выключэнне зробленае для арганізацый, якія з'яўляюцца радыёчастотнымі службамі, аператарамі сотавай электрасувязі, а таксама для арганізацый, што распрацоўваюць і вырабляюць высокачастотныя прылады і радыёэлектронныя сродкі.

"Удасканаленне працы і мадэрнізацыя радыёчастотнага спектра паслужыць далейшаму развіццю рухомай электрасувязі і перспектыўных радыётэхналогій", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239