Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду
Мінск, 28 лютага. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 92 аб стварэнні Дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду.
Новая ўстанова неабходная для забеспячэння незалежнасці органаў дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду ад суб'ектаў гаспадарання (энерга- і газазабеспячальных арганізацый), паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Са з'яўленнем такой установы таксама будуць раздзеленыя функцыі кіравання вытворча-гаспадарчай і нагляднай дзейнасцю энерга- і газазабеспячальных арганізацый.
"Указ скіраваны на захаванне нагляду за ўстойлівай працай аб'яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі, арганізацыю бяспекі жыцця і здароўя людзей, устойлівае функцыянаванне энергетычнага і газавыкарыстальнага абсталявання, сетак энерга- і газазабеспячэння", — гаворыцца ў паведамленні.