Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/02/28/eu_994812_112233/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 20:48
28.02.2019 17:11 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Урад ухваліў два праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі з боку Польшчы, адзін — Латвіі

Мінск, 28 лютага. Урад ухваліў тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Саўміна ад 27 лютага № 129, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

За рэалізацыю праекта "Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансмежавага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі" будзе адказваць Брэсцкі аблвыканкам.

Мінскі аблвыканкам будзе задзейнічаны ў праекце "Выкарыстанне запісу для ўліку назірання — трансмежавае супрацоўніцтва рэгіянальных бальніц у Седльцэ і Мінску для аховы здароўя маці і дзіцяці".

Дзяржаўны мытны камітэт вызначаны адказным за рэалізацыю праекта "Паляпшэнне інфраструктуры памежнага пераходу "Патэрніекі "(Латвійская Рэспубліка) і "Грыгараўшчына" (Рэспубліка Беларусь)".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239