Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/01/995131_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 21:19
01.03.2019 18:23 Грамадства

Нацыянальная ідэя ў Беларусі да гэтага часу не выпрацавана, прызнаў Лукашэнка

Мінск, 1 сакавіка. Нацыянальная ідэя Рэспублікі Беларусь яшчэ не выпрацавана, прызнаў Аляксандр Лукашэнка падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" 1 сакавіка, адказваючы на пытанне дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзіма Гігіна.

"Я сам свой лозунг — "За моцную і квітнеючую Беларусь" — чаму паставіў пад сумненне і не лічу нацыянальнай ідэяй? Падстаў замест Беларусі любую дзяржаву - і гэта будзе правільна. Нацыянальная ідэя павінна быць асаблівай, толькі тваёй, беларускай і класціся на душу і сэрца, — падкрэсліў Лукашэнка. А я хоць гэта і прыдумаў, але мне яно не кладзецца. Я сам гэтым займаўся і публічна прызнаю, што, з майго пункту гледжання, да гэтага часу мы нацыянальную ідэю не выпрацавалі".

Кіраўнік дзяржавы таксама крытыкаваў работу дзяржаўных ідэолагаў, адзначыўшы, што ў гэтай сферы не хапае падрыхтаваных кадраў і не працуе сістэма падбору людзей.

"Што да ідэалогіі, мне яшчэ раз нажом па сэрцы рэзанулі. Я кажу ў Адміністрацыі прэзідэнта: агідна пастаўлена ідэалагічная праца, кандова, па-савецку. Няма навізны, — сказаў Лукашэнка. — Калі праводзім ўнізе ідэалагічныя мерапрыемствы, кіраўніка адміністрацыі папярэджваю: не пасылайце людзей па пасадзе, не кожны член урада можа быць ідэолагам і ўмее гаварыць з людзьмі. Быццам бы міністр, але ў яго няма ні лектарскага майстэрства, ні пачуцця аўдыторыі. Беларусы ж такія — ціхенька ў аўдыторыі пасядзяць, некаторыя кукіш у кішэні патрымаюць, гадзіну пасядзяць і выйдуць".

Паводле слоў Лукашэнкі, ідэалагічная праца неабходная, але на больш прафесійным узроўні. "Хоць я ўсё жыццё прапрацаваў прапагандыстам-ідэолагам, у наш час гэта ўжо павінна быць прапаганда настолькі акуратная, тонкая... Не дай бог перайсці мяжу — закрэсліш усё", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН