Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/01/eu_995141_123456/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 16:33
01.03.2019 19:40 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка: Мы будзем паволі прасоўваць ініцыятыву "інтэграцыя інтэграцый"

Мінск, 1 сакавіка. "Мы будзем паволі прасоўваць ініцыятыву" інтэграцыя інтэграцый", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас" Вялікай размовы з прэзідэнтам" 1 сакавіка.

Пры гэтым ён адзначыў, што аб гэтай беларускай ініцыятыве часта кажа і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. "Галоўнае, каб яна прасоўвалася", — падкрэсліў афіцыйны лідар.

Пры гэтым ён лічыць важным, каб гэтая ініцыятыва спалучалася з інтарэсамі іншых ініцыятыў, у тым ліку "Шаўковага шляху". "Як іх разам сумясціць, каб не супярэчыць адзін аднаму, як яе ўспрымуць нашы кітайскія сябры, ці не будзе яна замінаць "Шаўковаму шляху"? Шмат праблем і пытанняў, але step by step, крок за крокам, мы будзем рэалізоўваць гэтую ініцыятыву. Можа, і не атрымаецца, але трэба разумець, чаго ж хочуць беларусы, хто яны наогул", — сказаў Лукашэнка.

"Мы падтрымліваем шлях на аб'яднанне, — заявіў ён. — І ў знешняй палітыцы, і ў знешнеэканамічнай. Няважна, што ў ЕС свая палітыка ў адносінах да Расіі і Беларусі, да ўсяго ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы. Але тым не менш трэба спалучаць гэтыя ініцыятывы, ісці гэтым шляхам. Мы ж еўрапейскія дзяржавы, што ж нам рабіць?

"Лукашэнка зноў нагадаў пра сваю ініцыятыву "Хельсінкі-2" у сферы еўрапейскай бяспекі. "Трэба сабрацца кіраўнікам дзяржаў АБСЕ, колькі гадоў пасля Стамбула прайшло... сабрацца і пагаварыць, нагода ёсць. Але еўрапейцы — туды-сюды, не гаворыце пра гэтую ініцыятыву. Камусьці не хочацца", — лічыць ён.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў: "Сёння на міжнароднай арэне сітуацыя складаная. І каб гэтая ідэя ("інтэграцыя інтэграцый". — БелаПАН.) спрацавала, трэба, каб і на Захадзе думалі, што без збліжэння, асабліва ў гандлёва- эканамічнай сферы, немагчыма забяспечыць стабільнасць і спакой у рэгіёне. Такое ж разуменне павінна быць і на Усходзе, і для гэтага трэба час. Сёння вельмі шмат мерапрыемстваў праходзіць у заходнееўрапейскіх краінах, куды выязджаюць прадстаўнікі ЕАЭС і ЕЭК і расказваюць, што трэба рабіць. Працэс ідзе. Але, на жаль, з-за канфрантацыі Расіі і Захаду працэс ідзе не так хутка, як хацелася б".

Канцэпцыя "інтэграцыя інтэграцый" прадугледжвае праграму супрацоўніцтва на найбліжэйшыя гады і доўгатэрміновы сцэнарый развіцця ўзаемадзеяння паміж ЕАЭС і ЕС, стварэнне зоны свабоднага гандлю ад Уладзівастока да Лісабона.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН