Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/04/995337_995338/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 17:47
04.03.2019 13:53 Эканоміка, Фінансы

Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" працягнуты па 31 снежня 2020 года

Мінск, 4 сакавіка. Пастановай Савета міністраў ад 28 лютага 2019 года № 134 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" працягнуты па 31 снежня 2020 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана давесці да ўсеагульнага ведама інфармацыю аб новым тэрміне абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць", а таксама аб парадку выкарыстання такіх чэкаў.

Раней тэрмін абарачэння чэкаў "Маёмасць" працягваўся ў 2016 годзе і дзейнічаў да 1 ліпеня 2019 года.

Як растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці, у адпаведнасці з законам "Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь" імянны прыватызацыйны чэк з'яўляецца дзяржаўнай імянной каштоўнай паперай.

Прыватызацыйны чэк забяспечаны дзяржаўнай уласнасцю, якая падлягае бязвыплатнай перадачы грамадзянам Беларусі, сведчыць аб праве яго ўладальніка на долю ў дзяржаўнай уласнасці, якая прыватызуецца, і выражае памер гэтай долі (квоту).

Абмен імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" на акцыі ажыццяўляецца праз аддзяленні ААТ "АСБ Беларусбанк" па месцы жыхарства, дзе адкрыты спецыяльныя чэкавыя рахункі грамадзян.

Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам і ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права ўдзельнічаць у кіраванні таварыствам, атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама прадаваць, дарыць і наследаваць акцыі.

Пры жаданні набытыя акцыі можна прадаць. Продаж ажыццяўляецца праз ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" пры пасрэдніцтве прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, які з'яўляецца ўдзельнікам біржы.

Спісы прафудзельнікаў ёсць на сайце ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Дадатковая інфармацыя аб абмене акцый прадпрыемстваў на ІПЧ "Маёмасць" размешчана на сайце ААТ "АСБ Беларусбанк". Інфармацыя аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці акцыянерных таварыстваў — на Адзіным партале фінансавага рынку.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239