Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/04/995341_995342/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 17:36
04.03.2019 14:07 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель патаннеў да долара на першых таргах тыдня

Мінск, 4 сакавіка. 4 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, не змяніўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра склаў 2,4305 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0026 рубля (0,12%) і склаў 2,1416 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0049 рубля (0,15%) і склаў 3,2250 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на яе растуць, кошт бараля маркі Brent складае 65,8 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0189 рубля і склаў 65,7956 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239