Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/05/995508_995509/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 17:00
05.03.2019 13:43 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах

Мінск, 5 сакавіка. 5 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся да еўра.

Па выніках таргоў курс долара ЗША вырас на 0,0015 рубля (0,07%) і склаў 2,1431 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0032 рубля (0,1%) і склаў 3,2582 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Курс еўра знізіўся на 0,0033 рубля (на 0,14%) і склаў 2,4272 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф'ючарсы на яе знізіліся, кошт бараля маркі Brent складае 65,31 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, павысіўся на 0,0048 рубля і склаў 65,8004 рубля.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239