Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/11/996005_445566/
Дата раздрукоўкі: 05.03.2021 10:23
11.03.2019 11:36 Эканоміка, Грамадства

У 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на сталічную дамашнюю гаспадарку склалі 1.670 рублёў на месяц

Мінск, 11 сакавіка. Паводле звестак выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку ў Мінску склалі 1.670,2 рубля на месяц, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы. 

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.626,6 рубля на месяц, з якіх 1.219 рублёў (74,9%) прыпадала на спажывецкія выдаткі. 

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 37,6%, на куплю нехарчовых тавараў — 32,1%, на аплату паслуг — 27,6%. 

Як паведамлялася, у Беларусі у 2018 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 1.217 рублёў на месяц. 

Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай дапаможнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат. 

Спажывецкія расходы — расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай дапаможнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239