Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/13/996335_701456/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:33
13.03.2019 13:23 Грамадства, Эканоміка

Мінск застаецца найгоршым горадам Еўропы па якасці жыцця згодна з рэйтынгам Mercer

Мінск, 13 сакавіка. Мінск застаецца найгоршым горадам Еўропы па якасці жыцця, сведчыць рэйтынг Quality of Living Rankings — 2019, які склала міжнародная кансалтынгавая кампанія Mercer. Сярод 231 уключанага ў рэйтынг горада беларуская сталіца заняла 188-е месца.

Як гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі, сёлета Мінск (188), Тырана (175) і Санкт-Пецярбург (174) застаюцца гарадамі Еўропы з самым нізкім рэйтынгам. Летась Мінск таксама заняў 188-е месца.

Першае месца ўжо ў дзясяты раз заняла Вена. Другое месца дасталася Цюрыху, трэцяе падзялілі Ванкувер (Канада), Мюнхен (Германія) і Окленд (Новая Зеландыя).

З суседніх сталіц найлепшыя паказчыкі ў Вільнюса (81-е месца), Варшавы (82-е) і Рыгі (90-е). Масква заняла 167-е месца, Кіеў — 173-е.

Рэйтынг Quality of Living Rankings складаецца з улікам 39 фактараў, згрупаваных у 10 катэгорый: палітычнае, сацыяльнае, эканамічнае і сацыяльна-культурнае асяроддзе, медыцына і здароўе, інфраструктура і транспарт, магчымасці для адпачынку, школы і адукацыя, жыллё, навакольнае асяроддзе, спажывецкія тавары.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239