Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/14/996546_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:52
14.03.2019 18:06 Эканоміка

Бабіч: У сучаснай сітуацыі беларускія НПЗ наўрад ці ўвогуле ў Расіі могуць кагосьці зацікавіць

Мінск, 14 сакавіка. У сучаснай сітуацыі беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы "наўрад ці наогул у Расіі могуць кагосьці зацікавіць", заявіў пасол Расіі Міхаіл Бабіч у інтэрв'ю РІА Новости, адказваючы на пытанне, ці можа Расія аказаць падтрымку Беларусі па нівеляванні наступстваў падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў абмен на куплю беларускіх НПЗ.

"Цяпер праводзіцца іх маштабная мадэрнізацыя, укладзеныя сур'ёзныя інвестыцыі, і калег чакае вялікая праца па іх акупнасці", — сказаў дыпламат.

Кажучы пра наступствы падатковага манеўру і планы Беларусі ў выпадку адсутнасці кампенсацыі купляць нафту ў іншых краінах, Бабіч заявіў: "Мы за тое, каб нашы сябры знаходзілі для сябе найбольш аптымальныя эканамічныя рашэнні. Чым больш Беларусь закупіць таннейшай, чым у Расіі, нафты, тым больш канкурэнтаздольнай будзе яе эканоміка. Тым болей і расейскі бюджэт ад гэтага толькі выйграе. Што тычыцца пагрозы для расійскай нафтавай галіны — яе, вядома ж, няма".

Ён адзначыў, што Расія штогод экспартуе больш за 260 млн тон нафты, дзе на Беларусь прыпадае 18 млн тон — менш за 7%. "Спадзяюся, што ўсе разумеюць, што гэта ніякая не праблема", — сказаў Бабіч.

Што датычыць далейшых цэн на расійскі газ для Беларусі, Бабіч адзначыў, што пытанне аб іх зніжэнні "наўпрост звязанае і з рашэннямі, якія неабходна прыняць па фарміраванні адзінага рынку газу, і па далейшым саюзным будаўніцтве". "Расійскі бок нацэлены на найхутчэйшае вырашэнне гэтых пытанняў на эканамічна выгадных для Беларусі ўмовах", — сказаў Бабіч.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН