Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/14/996547_12345/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:07
14.03.2019 18:16 Палітыка

У Мінску пачынае працаваць участковая камісія па выбарах прэзідэнта Украіны

Мінск, 14 сакавіка. 15 сакавіка ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску пачне працу ўчастковая камісія па выбарах прэзідэнта Украіны, першы тур якіх прызначаны на 31 сакавіка.

Першае пасяджэнне камісіі адбылося сёння. Перад яго пачаткам пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім пажадаў членам выбаркама "плённай і непрадузятай працы", паведаміла прэс-служба пасольства.

З заўтрашняга дня грамадзяне Украіны, якія пражываюць у Беларусі, змогуць праверыць сваю наяўнасць у выбарчых спісах з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 штодня па адрасе: Мінск, вуліца Старавіленская, 51, альбо па тэлефоне +375 17 237 42 06. Гэты ўчастак ахоплівае грамадзян Украіны з Мінска, а таксама Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Жыхары Брэсцкай і Гродзенскай абласцей змогуць прагаласаваць на выбарчым участку ў Брэсце.

Паводле разлікаў ЦВК Украіны, у выбарах прэзідэнта могуць узяць удзел амаль 12 тысяч суайчыннікаў, якія пражываюць у Беларусі. Арыенціровачная колькасць выбаршчыкаў — 6.961 на выбарчым участку ў пасольстве Украіны ў Мінску і 4.940 — у генеральным консульстве ў Брэсце.

На пасаду прэзідэнта Украіны прэтэндуюць 39 кандыдатаў. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, лідарамі кампаніі з'яўляюцца папулярны акцёр-комік Уладзімір Зяленскі, дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка і былы прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН