Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/14/996571_996572/
Дата раздрукоўкі: 27.05.2019 06:05
14.03.2019 18:20 Эканоміка

Мясніковіч: Беларусь зацікаўлена нарасціць пастаўкі трактароў у В'етнам

Мінск, 14 сакавіка. Рэалізацыя сумесных беларуска-в'етнамскіх праектаў абмеркавана 14 сакавіка на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом В'етнама ў Беларусі Фам Хаем.

Гаворка ішла аб рэалізацыі праектаў па выпуску ў краіне грузавых аўтамабіляў "МАЗ" і малочных прадуктаў, паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента.

Краінам, на думку Мясніковіча, неабходна "выходзіць на больш актыўную фазу інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловай кааперацыі". Ён прапанаваў паскорыць рэалізацыю сумесных праектаў на тэрыторыі В'етнама.

Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі, запатрабаванай на рынку В'етнама, у тым ліку трактароў, сказаў спікер. Паводле яго слоў, у 2018 годзе аб'ём іх экспарту ў В'етнам вырас больш чым у тры разы ў параўнанні з папярэднім годам.

Мясніковіч адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў павелічэнні імпарту з В'етнама гарбарнай сыравіны для вытворчасці абутку, а таксама кавы, рыбы і іншай прадукцыі.

Старшыня Савета Рэспублікі выказаў упэўненасць, што Беларусь і В'етнам маюць патэнцыял для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу, на яго думку, неабходна надаць узаемадзеянню ў рамках пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам. "Рэзервы там велізарныя. Таму папрасіў бы вас арыентаваць дзяржорганы В'етнама на больш актыўную працу ў рамках гэтага пагаднення. Трэба скарыстацца яго перавагамі для таго, каб нарасціць аб'ём узаемнага гандлю", — сказаў Мясніковіч.

Фам Хай паведаміў, што ў 2019 годзе плануецца афіцыйны візіт у Мінск старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган. Дыпламат таксама расказаў пра новы сумесны праект па выпуску чаю і кавы, які плануецца рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН