Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/14/996587_996588/
Дата раздрукоўкі: 23.03.2019 11:55
14.03.2019 18:36 Грамадства

Двое вайскоўцаў атрымалі траўмы падчас выканання практыкавання па кіданні гранаты

Мінск, 14 сакавіка. Двое вайскоўцаў атрымалі траўмы пры правядзенні 14 сакавіка планавага занятку па агнявой падрыхтоўцы.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, падчас выканання практыкавання па кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5 ваеннаслужачы тэрміновай ваеннай службы ўпусціў баявую гранату ў акоп.

"Кіраўнік занятку старшы лейтэнант Дзмітрый Філіповіч, праявіўшы высокую мужнасць і вытрымку, здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў яго сваім целам", — гаворыцца ў паведамленні.

Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканін ног, іх жыццю нічога не пагражае, інфармуе абароннае ведамства.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН