Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/21/997391_997392/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:03
21.03.2019 09:43 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Такаева з уступленнем на пасаду прэзідэнта Казахстана

Мінск, 21 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з уступленнем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Казахстан.

"У Беларусі вы вядомы як мудры дзяржаўны дзеяч, які даўно заслужыў павагу казахстанскага народа. У ходзе нашай нядаўняй сустрэчы ў Мінску вамі была пацверджана гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што беларуска-казахстанскае ўсебаковае плённае супрацоўніцтва будзе і надалей развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і даверу.

Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву "добрага здароўя, дабрабыту і новых стваральных дасягненняў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе".

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка выступіў у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў і заявіў аб складанні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. На астатні тэрмін паўнамоцтвы прэзідэнта Казахстана пераходзяць да старшыні сената Касым-Жамарта Такаева з моманту прынясення ім прысягі, што ён зрабіў 20 сакавіка.

Такаеў стаў другім прэзідэнтам Казахстана пасля таго, як Назарбаеў, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, падаў у адстаўку.

Лукашэнка сустракаўся з Такаевым у Мінску 1 лістапада 2018 года, калі ён прыязджаў у беларускую сталіцу на сустрэчу Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239