Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/23/997757_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:13
23.03.2019 12:38 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

"Беларусбанк" паведамляе, што сталі частымі выпадкі махлярства з плацежнымі карткамі

Мінск, 23 сакавіка. Найбуйнейшы ў Беларусі камерцыйны банк "Беларусбанк" паведамляе, што сталі частымі выпадкі ашуканскіх аперацый з плацежнымі карткамі.

У інфармацыі на сваім сайце "Беларусбанк" нагадвае: ні ў якім разе нельга нікому (нават работнікам банка) паведамляць рэквізіты картак, 3D-пароль, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, любыя аднаразовыя СМС-коды ад банка ў сацыяльных сетках і па тэлефоне.

"Паведамленні ў сацыяльных сетках могуць пісаць ашуканцы, якія ўзламалі акаўнты вашых знаёмых, сяброў, сваякоў. Калі ў вас пры перапісцы ўзніклі якія-небудзь сумневы, абавязкова звяжыцеся з сябрамі і сваякамі любым іншым спосабам для пацвярджэння іх намераў. Не размяшчайце ў сацыяльных сетках фатаграфіі вашай карткі, а таксама карты кодаў інтэрнэт-банкінгу", — адзначаюць у банку.

Калі рэквізіты карткі або дадзеныя для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг усё ж такі пададзеныя пабочнай асобе, то неабходна тэрмінова заблакаваць картку, змяніць пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг.

Нагадаем, у лютым Нацыянальны банк паведаміў аб рэгістрацыі выпадкаў новага віду махлярства з карткамі — вішынгу. Ён заключаецца ў тым, што зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную сувязь і іграючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка і г.д.), пад рознымі маркамі выманьваюць у трымальніка плацежнай карты канфідэнцыйную інфармацыю або стымулююць да ўчынення пэўных дзеянняў з картачным рахункам/плацежнай картай для крадзяжу грашовых сродкаў.

Зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў і, называючыся супрацоўнікамі банкаў (у тым ліку Нацыянальнага банка), пад рознымі маркамі просяць даць пашпартныя дадзеныя, а таксама рэквізіты банкаўскіх плацежных картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар кліента банка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН