Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/26/998043_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 16:31
26.03.2019 09:44 Палітыка, Грамадства

Праваабаронцы паведамляюць аб вызваленні ўсіх затрыманых у цэнтры Мінска, за выключэннем Алены Талстой, якая прыкавала сябе ланцугом да слупа (папраўлена)

Мінск, 26 сакавіка. Практычна ўсе затрыманыя вечарам 25 сакавіка ў цэнтры Мінска адпушчаныя на волю з УУС Цэнтральнага раёна, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Усяго ў міліцыю былі дастаўленая 15 чалавек, у тым ліку вядомыя музыканты Павел Аракелян, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і Ігар Варашкевіч, а таксама палітыкі Мікалай Казлоў і Віталь Рымашэўскі. У іх дачыненні складзеныя "пратаколы затрымання" і "пратаколы прафілактычнай гутаркі".

У ізалятар часовага ўтрымання дастаўленая Алена Талстая, якая прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы. У знак пратэсту, паводле інфармацыі праваабаронцаў, яна абвясціла галадоўку.

Акрамя таго, не вызваленыя затрыманыя каля рэстарана "Паедзем паядзім" абаронцы ўрочышча Курапаты Дзяніс Урбановіч і Валерый Рабцаў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239