Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/26/998146_998147/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 16:36
26.03.2019 17:15 Палітыка, Грамадства

Актывісткі апазіцыі Наталля Гарачка-Басалыга і Алена Талстая, затрыманыя ў Мінску 24 і 25 сакавіка, пакуль застаюцца ў ІЧУ на Акрэсціна

Мінск, 26 сакавіка. Грамадская актывістка Наталля Гарачка-Басалыга, мяркуючы па ўсім, пакуль застаецца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пра гэта журналістам паведаміў 26 сакавіка апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык.

Паводле яго слоў, сёння ў другой палове дня ў ІЧУ прынялі перадачу для Гарачкі-Басалыгі — гэта азначае, што як мінімум сёння яна, хутчэй за ўсё, застанецца пад вартай.

Наталля Гарачка-Басалыга была затрыманая супрацоўнікі міліцыі без тлумачэння прычын 24 сакавіка прыблізна ў 13.40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер Мінска, дзе праходзіў санкцыянаваны ўладамі мітынг-канцэрт з нагоды Дня Волі.

Няма пакуль навін і ад актывісткі Алены Талстой, якая вечарам 25 сакавіка прыкавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы. Мяркуючы па ўсім, яна працягвае заставацца ў ІЧУ на Акрэсціна. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у знак пратэсту Талстая абвясціла галадоўку ў ізалятары.

У судзе Мінскага раёна цяпер ідзе працэс па справе абаронцы Курапатаў Дзяніса Урбановіча, затрыманага вечарам 25 сакавіка каля рэстарана "Паедзем паядзім".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239