Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/27/998228_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:16
27.03.2019 12:48 Палітыка, Грамадства

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзяць Наталлю Гарачку-Басалыгу

Мінск, 27 сакавіка. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд справы актывісткі Наталлі Гарачкі-Басалыгі. Пра гэта паведаміў у сацсетках апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык, які, мяркуючы па ўсім, знаходзіцца ў судзе.

Наталля Гарачка-Басалыга была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі без тлумачэння прычынаў 24 сакавіка прыблізна ў 13.40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер Мінска, дзе праходзіў санкцыянаваны ўладамі мітынг-канцэрт з нагоды Дня Волі.

Няма пакуль ніякай інфармацыі аб актывістцы Алене Талстой, якая была затрыманая ўвечары 25 сакавіка пасля таго, як дэманстратыўна прымацавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Паводле звестак праваабаронцаў, яна працягвае знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе ў знак пратэсту абвясціла галадоўку.

Ян Аўсеюшкін, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239