Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/27/998241_998242/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:29
27.03.2019 13:30 Палітыка, Грамадства

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоў па Украіне

Мінск, 27 сакавіка. У Мінску 27 сакавіка праходзіць чарговы раўнд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна арганізаваны ў закрытым для прэсы рэжыме. Сустракаюцца тэматычныя падгрупы трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія). У 15.00 чакаецца пасяджэнне кантактнай групы.

Папярэдняя яе сустрэча ў Мінску прайшла 13 сакавіка. Па яе выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў журналістам, што вясновае перамір'е на Данбасе, абвешчанае з 8 сакавіка, не выконваецца. "Некалькі дзён таму група па бяспецы пацвердзіла прыхільнасць да рэжыму спынення агню пачынаючы з 8 сакавіка. Хаця ў першыя дні яго дзеяння колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню і скарацілася на 61% у параўнанні з пачаткам месяца, на жаль, на гэты момант вынікі гэтага перамір'я не задавальняюць, — адзначыў дыпламат. — Заклікаю бакі прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння надзейнага, устойлівага і працяглага перамір'я".

Украінская дэлегацыя 13 сакавіка прапанавала ўключыць у парадак дня перамоў пытанне аб тэрытарыяльнай прыналежнасці анексаванага Расіяй пяць гадоў таму Крыма, што выклікала негатыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў РФ.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН