Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/27/998248_998249/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:42
27.03.2019 14:04 Эканоміка, Фінансы

Першы віцэ-прэм'ер Турчын абмеркаваў з прадстаўніком Сусветнага банка дарожную карту структурных рэформаў

Мінск, 27 сакавіка. Пытанні актуалізацыі дарожнай карты структурных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь абмеркаваны 27 сакавіка на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахконен.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, прынята рашэнне аб "неабходнасці працягу ўзаемадзеяння па разгледжаных пытаннях прадстаўнікоў зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі з экспертамі Сусветнага банка".

У студзені ўрад апублікаваў распараджэнне прэм'ер-міністра аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы, якая сумесна з Сусветным банкам зоймецца падрыхтоўкай згаданай дарожнай карты.

У 2015 годзе беларускія ўлады ўжо рыхтавалі з Сусветным банкам дарожную карту структурных рэформаў. Дакумент стаў асновай для перамоў Беларусі з МВФ, якія праходзілі ў 2015—2017 гадах. У сярэдзіне 2017 года МВФ заявіў, што перамовы пастаўлены на паўзу, паколькі дасягнуць дамоўленасцяў з беларускімі ўладамі па прынцыповых пытаннях (аб рэфармаванні дзяржсектара) не ўдалося.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН