Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/28/998383_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:15
28.03.2019 11:36 Палітыка, Грамадства

Алену Талстую, затрыманую 25 сакавіка ў Мінску, сёння павінны судзіць

Мінск, 28 сакавіка. Сустаршыню руху салідарнасці "Разам" Алену Талстую, затрыманую ў Мінску ў Дзень Волі, павінны судзіць 28 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна. Пра гэта паведаміў у "Фэйсбуку" апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык, які таксама з'яўляецца сустаршынёй руху "Разам".

Алена Талстая была затрыманая ўвечары 25 сакавіка пасля таго, як дэманстратыўна прымацавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы Мінска і трымала плакат са словамі "Дзень Волі ў няволі. Свабоду народу!". Паводле звестак праваабаронцаў, у ІЧУ на Акрэсціна Талстая ў знак пратэсту абвясціла галадоўку.

У чым канкрэтна абвінавачваюць актывістку, пакуль невядома.

Напярэдадні рух "Разам" выступіў з заявай, у якой заклікаў беларусаў праявіць салідарнасць з Талстой, "якую катуюць за Беларусь", і падтрымаць яе ў судзе. "Алена Талстая за свой гераічны ўчынак была кінутая за краты, дзе абвясціла галадоўку, і трэція суткі знаходзіцца ва ўмовах, якія згодна з міжнароднымі праваабарончымі стандартамі прыраўноўваюцца да катаванняў", — гаворыцца ў заяве руху.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239