Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/28/998434_998435/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 02:53
28.03.2019 15:15 Палітыка, Грамадства

У Мінску пачаўся суд над Аленай Талстой, затрыманай 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы

Мінск, 28 сакавіка. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 28 сакавіка ў другой палове дня пачаўся працэс па справе сустаршыні руху салідарнасці "Разам" Алены Талстой, затрыманай у Мінску ў Дзень Волі.

Як паведаміў у "Фэйсбуку" Вячаслаў Сіўчык, які таксама з'яўляецца сустаршынёй руху "Разам" і знаходзіцца ў зале суда, пасяджэнне вядзе суддзя Вікторыя Шабуня.

Алена Талстая была затрыманая ўвечары 25 сакавіка пасля таго, як дэманстратыўна прымацавала сябе ланцугом да слупа на Кастрычніцкай плошчы Мінска і трымала плакат са словамі "Дзень Волі у няволі. Свабоду народу!". Паводле звестак праваабаронцаў, у ІЧУ на Акрэсціна Талстая ў знак пратэсту абвясціла галадоўку.

У чым канкрэтна абвінавачваюць актывістку, пакуль невядома.

Напярэдадні рух "Разам" выступіў з заявай, у якой заклікаў беларусаў праявіць салідарнасць з Талстой, "якую катуюць за Беларусь", і падтрымаць яе ў судзе. "Алена Талстая за свой гераічны ўчынак была кінутая за краты, дзе абвясціла галадоўку, і трэція суткі знаходзіцца ва ўмовах, якія па міжнародных праваабарончых стандартах прыраўноўваюцца да катаванняў", — гаворыцца ў заяве.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН