Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/29/998671/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 08:58
29.03.2019 21:00 Палітыка, Эканоміка

Пасол Кітая: Фармат і пералік планаваных сустрэч Лукашэнкі з кіраўніцтвам КНР у Пекіне вызначаецца з разуменнем выключна высокага ўзроўню двухбаковых адносін

Мінск, 29 сакавіка. Падрыхтоўка да візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай у сувязі з удзелам у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс, адзін шлях" (Пекін, 25—27 красавіка) стала галоўнай тэмай сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса і пасла КНР Цуй Цыміна.

"Пасол Кітая адзначыў, што фармат і пералік планаваных сустрэч прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пекіне з дзяржаўным кіраўніцтвам КНР вызначаецца з разуменнем выключна высокага ўзроўню двухбаковых адносін, заснаваных на даверы, сяброўстве і ўзаемнай павазе", — паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

Дапкюнас "падкрэсліў увагу, якую прэзідэнт і ўрад краіны надаюць развіццю ўзаемавыгадных і ўстойлівых гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем, у тым ліку ў рамках ажыццяўлення ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Дыпламат азнаёміў Цуй Цыміна з "актыўнай падрыхтоўкай" беларускай дэлегацыі на форуме "Адзін пояс, адзін шлях" да ўдзелу ў профільных падфорумах, якія запланаваны ў рамках мерапрыемства.

Беларускі і кітайскі дыпламаты таксама абмеркавалі падрыхтоўку да візіту ў Беларусь у пачатку красавіка парламенцкай дэлегацыі Кітая на чале з намеснікам старшыні пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ.

Бакі асобна закранулі тэму ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў шматбаковых арганізацыях, перш за ўсё ў ААН. Суразмоўцы "пагадзіліся з важнасцю ўдасканальвання каардынацыі сумесных дзеянняў дзвюх краін у асноўных цэнтрах шматбаковай дыпламатыі, умацавання традыцый узаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва". Намеснік міністра і пасол разгледзелі "некаторыя канкрэтныя шляхі рашэння гэтых задач беларускімі і кітайскімі дыпламатамі ў каротка- і сярэднетэрміновай перспектыве".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239