Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/03/31/998704_123456/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:00
31.03.2019 11:51 Эканоміка, Грамадства

"Белнафтахім" зноў павышае цэны на аўтамабільнае паліва

Мінск, 31 сакавіка. "У адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай стрыманасці ў галіне цэн на аўтамабільнае паліва рознічныя цэны на АЗС з 31 сакавіка павялічваюцца на 1 капейку", — паведамляе дзяржканцэрн "Белнафтахім".

Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,49 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,60 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,81 руб., ДТ — 1,60 руб.

Змяненне рознічных цэн ажыццяўляецца ў сувязі з ростам кошту нафты з улікам яе рынкавай кан'юнктуры, адзначае Белнафтахім.

"З пачатку 2019 года кошт расійскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 14,3%, а рознічныя цэны на маторнае паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 3,25%, што не кампенсавала росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны", — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым "Белнафтахім" заяўляе, што змяненне цэн не звязана з нядаўнім змяненнем акцызаў. "Рост акцызаў для НПЗ кампенсавала павышэнне аптовых цэн на паліва. Асноўную вагу затрат ад павелічэння акцызаў нясуць арганізацыі, якія рэалізуюць паліва, у сувязі з чым у сістэме нафтапрадуктазабеспячэння вядзецца пошук дадатковых рэзерваў прыбытковасці. На спажыўцоў гэтая фінансавая нагрузка не перакладаецца", — сцвярджаюць у дзяржканцэрне .

Гэта ўжо шостае падаражанне паліва ў Беларусі з пачатку года. Апошні раз кошт паліва павялічыўся 24 сакавіка, таксама на адну капейку.

У снежні 2018 года на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзенне ў Расіі падатковага манеўру можа прывесці да падаражання аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што, згодна з разлікамі ўрада, з-за падатковага манеўру можа адбыцца штогадовае падаражанне нафты для Беларусі прыкладна на 21 долар за тону з выхадам на сусветныя цэны да 2024 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239