Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/04/01/998819_258963/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 04:48
01.04.2019 12:48 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь заўсёды будзе прыкладаць максімум намаганняў для ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны

Мінск, 1 красавіка. Беларусь і ў далейшым гатовая падтрымліваць працэс мірнага ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка на сустрэчы ў Мінску са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ва Украіне і ў трохбаковай кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.

"Хачу вас запэўніць, што Беларусь заўсёды будзе прыкладаць максімум намаганняў для таго, каб падтрымаць дзейнасць вашай групы і вас як спецпрадстаўніка АБСЕ ва Украіне. Мы ў гэтым кірунку ўсё робім. І я ведаю ваша меркаванне, што прэтэнзій да нас з боку АБСЕ ў гэтым кірунку няма, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Калі мы нешта можам зрабіць большае для міру ва Украіне, мы гатовыя гэта зрабіць. Я ўжо не адзін раз пра гэта казаў".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвесь час сочыць за падзеямі і ходам перамоўнага працэсу на мінскай пляцоўцы. "Вы ведаеце маё стаўленне, беларусаў да гэтага канфлікту. Усё, што вы кажаце, усе вашы заявы (а я ўсе гэтыя заявы чую) мы аналізуем. Разыходжанняў у нас практычна няма, — сказаў Лукашэнка. — Як вы, так і я, усе беларусы адданыя міру ва Украіне. Гэта наша рэспубліка, з якой мы жылі доўгі час у адным доме. Вельмі пераплеценыя лёсы многіх сем'яў і людзей — беларусаў і ўкраінцаў. Гэта не чужая нам краіна".

У сваю чаргу Сайдзік падзякаваў беларускаму боку за шматгадовую падтрымку і садзейнічанне. Ён выказаў шкадаванне, што да гэтага часу не ўдалося ўрэгуляваць канфлікт. "Мінск як месца сустрэчы — менавіта тое, што нам цяпер трэба, — сказаў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ. — Ваша цярпенне і разуменне мы вельмі цэнім. Так, гэты канфлікт цягнецца ўжо занадта доўга. Занадта доўга не толькі для людзей, якія пакутуюць ад яго".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН