Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/04/11/ru_1000320_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:27
11.04.2019 18:22 Палітыка

Прадстаўнік беларускага МЗС прыняў копіі даверчых грамат першага пасла КНДР у Мінску

Мінск, 11 красавіка. Намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас 11 красавіка прыняў копіі даверчых грамат у першага пасла Паўночнай Карэі (КНДР) у Мінску Зу Зен Бона.

Дапкюнас "вітаў рашэнне кіраўніцтва КНДР накіраваць у Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін пасла КНДР з рэзідэнцыяй у Мінску і пажадаў Зу Зен Бону поспехаў на адказнай пасадзе", паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

"У сяброўскай гутарцы бакі абмеркавалі становішча і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях", — адзначаецца ў рэлізе.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239