Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/04/15/ru_1000614_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2019 11:00
15.04.2019 14:36 Эканоміка, Грамадства

Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны

Мінск, 15 красавіка. Пастановай урада ад 12 красавіка № 239 зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі дырэктывы ад 4 сакавiка 2019 года № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

Як паведаміла прэс-служба Савета міністраў, план прадугледжвае карэкціроўку пастановы ад 21 красавiка 2016 года № 326, якой была зацверджаная дзяржаўная праграма "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2012—2020 гады", у частцы ўстанаўлення расходнага абавязацельства па фінансаванні са сродкаў мясцовых бюджэтаў паслуг лазняў, удакладнення паказчыкаў праграмы па замене сетак водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі), забеспячэння спажыўцоў якаснай пітной вадой.

Акрамя таго, плануецца падрыхтоўка і ўнясенне ў Саўмін пастаноў аб мерах па рэалізацыі ўказа "Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў", аб вызначэнні парадку фінансавання расходаў дзяржзаказчыкаў у сферы ЖКГ, іх асноўных правах і абавязках, а таксама аб вызначэнні парадку правядзення конкурсаў на аказанне ЖКП.

Таксама план уключае пашырэнне магчымасцяў выкарыстання электраэнергіі ў жыллёвым фондзе для мэтаў цеплазабеспячэння (ацяплення), гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы, правядзенне капітальнага рамонту, паэтапнае забеспячэнне да 2025 года 100% спажыўцоў якаснай пітной вадой. План таксама прадугледжвае забеспячэнне сацыяльнай абароны насельніцтва пры аплаце ЖКП, удасканаленне тарыфнай палітыкі, павышэнне эфектыўнасці работы арганізацый ЖКГ, удасканаленне абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі, пытанні навучання кадраў і навуковага суправаджэння галіны.

Акрамя таго, да 1 мая плануецца падрыхтаваць праект указа "Аб дэпазітнай (закладной) сістэме абарачэння спажывецкай упакоўкі". Прадугледжаная распрацоўка (карэкціроўка) тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія прадугледжваюць абмежаванне выкарыстання упакоўкі і тавараў ва ўпакоўцы з неперапрацоўваных матэрыялаў (2019—2020 гады).

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны выкананне плана мерапрыемстваў і штогод з 2020 года прадстаўляць да 1 сакавіка ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі інфармацыю аб ходзе яго рэалізацыі.

Мінжылкамгас павінен забяспечваць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і дзяржарганізацый па выкананні плана мерапрыемстваў і з 2020 года штогод інфармаваць да 15 сакавіка Савет міністраў пра ход яго выканання і рэалізацыі дырэктывы № 7.

Міністэрству фінансаў пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год неабходна прадугледжваць сродкі на рэалізацыю палажэнняў дырэктывы № 7, якія патрабуюць бюджэтнага фінансавання.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН