Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/04/15/ru_1000660_1000661/
Дата раздрукоўкі: 23.04.2019 10:59
15.04.2019 15:46 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка 16 красавіка зробіць візіт у Турцыю

Мінск, 15 красавіка. Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Турцыю, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Лукашэнка правядзе ў Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Сустрэча пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.

Бакі абмяркуюць палітычныя пытанні, развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, яго напаўненне новымі ўзаемавыгаднымі праектамі. Асаблівая ўвага будзе нададзена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і мерам па забеспячэнні збалансаванага гандлю.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў.

Прэзідэнт Турцыі быў у Беларусі з афіцыйным візітам у лістападзе 2016 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН