Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/04/24/ru_1001915_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:15
24.04.2019 16:34 Эканоміка, Грамадства

МЗС Беларусі прапаноўвае Ілану Маску тэставаць сэрвіс Robotaxi ў Мінску

Мінск, 24 красавіка. МЗС Беларусі прапануе заснавальніку кампаніі Tesla Ілану Маску пратэставаць новы прадукт кампаніі Robotaxi ў Мінску. Адпаведны запіс з'явіўся ў англамоўным "Твітэры" беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Ілан Маск, вы афіцыйна можаце пачаць тэставанне вашай сістэмы Robotaxi ў Мінску", — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні Tesla анансавала запуск у наступным годзе сэрвісу Robotaxi — сэрвіс беспілотных аўтамабіляў, у якім плануецца выкарыстоўваць як уласны аўтапарк кампаніі, так і электракары, якія належаць прыватным асобам.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка паставіў перад беларускімі навукоўцамі задачу скончыць распрацоўку айчыннага электрамабіля ў 2018 годзе.

Улетку 2017 года Нацыянальная акадэмія навук прадставіла эксперыментальны ўзор беларускага электракара, створанага спецыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудавання на базе легкавога аўтамабіля Geely SC7.

31 жніўня таго ж года на нарадзе па развіцці беларускага аўтамабілебудавання Лукашэнка расказаў пра тое, як ён пратэставаў амерыканскі электрамабіль Tesla, і даручыў айчынным распрацоўшчыкам выкарыстоўваць яго ў якасці ўзору, да якога неабходна імкнуцца.

Лукашэнка адзначыў, што падрабязна азнаёміўся з эксперыментальным узорам беларускага электракара. "Я з ім уважліва азнаёміўся, паглядзеў усе вашыя дэталі. Не ведаю, наколькі высокі ўзровень рухавіка, які вы стварылі, хадавая частка і гэтак далей, але выглядае вонкава прыстойна", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён падкрэсліў, што "да ўзроўню Tesla яшчэ далёка" і неабходная "далейшая тэхнічная праца ў гэтым кірунку".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН