Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/03/ru_1006365_587112/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 09:53
03.06.2019 13:11 Грамадства

Следчыя высвятляюць абставіны самагубства двух вайскоўцаў-кантрактнікаў

Мінск, 3 чэрвеня. У Дзяржпагранкамітэце і Мінабароны Беларусі пацвердзілі інфармацыю пра самагубства двух вайскоўцаў-кантрактнікаў

Інфармацыя пра суіцыды з`явілася ў тэлеграм-канале Nexta.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі, у Полацкім памежным атрадзе падчас нясення службы пакончыў з сабой 40-гадовы прапаршчык кантрактнай службы. "Да месца выяўлення цела накіравалася аператыўная група Дзяржпагранкамітэта. Чакаем прыбыцця следча-аператыўнай групы мясцовага тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікоў Следчага камітэта", — сказаў ён.

Паводле слоў прэс-сакратара, пра прычыны суіцыду казаць заўчасна. "Яны ўсталёўваюцца", — адзначыў Бычкоўскі.

Інфармацыю пра тое, 1 чэрвеня скончыў жыццё самагубствам вайсковец слонімскай 11-й механізаванай брыгады, пацвердзілі ў Міністэрстве абароны. Прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў БелаПАН наступнае: "Ваеннае ведамства сумесна з кампетэнтнымі органамі вывучыла акалічнасці суіцыду вайскоўца, які праходзіў службу па кантракце. Прычыны гэтага ўчынку, што быў здзейснены ў пазаслужбовы час, не звязаныя з праходжаннем ваеннай службы і абумоўленыя выключна асабістымі абставінамі".

Макараў дадаў, што па службе загінулы характарызаваўся станоўча і добрасумленна выконваў службовыя абавязкі. "Калегі і ваеннае ведамства выказалі спачуванні родным і блізкім і аказваюць неабходную дапамогу", — сказаў ён.

Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239