Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/04/by_media_sud328/
Дата раздрукоўкі: 18.08.2019 18:18
04.06.2019 16:24 Фота

Пачаўся разгляд грамадзянскага іску ўдзельніц ініцыятывы "Маці 328" да МУС

    Паглядзець Паглядзець

Мінск, 4 чэрвеня. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 4 чэрвеня пачалі разглядаць грамадзянскі іск удзельніц ініцыятывы "Маці 328" да Міністэрства ўнутраных спраў. Працэс вядзе суддзя Аляксандр Длужнеўскі.

Іскавая заява падпісаная прадстаўнікамі трох сем'яў, непаўналетнія дзеці якіх былі асуджаныя згодна з антынаркатычным артыкулам 328 КК: Вольгай Саўчанковай, Ірынай Шаркоўскай і Юліяй Астроўкай. У ліку іншага ў заяве гаворыцца, што кожнай сям'і "нанесеная непапраўная шкода жыццю і здароўю бяздзейнасцю адказчыка і невыкананнем ускладзеных на яго законам абавязкаў".

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН