Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/10/ru_1007106_123/
Дата раздрукоўкі: 24.08.2019 18:37
10.06.2019 14:24 Грамадства

Лукашэнка прыняў рапарт Шуневіча аб адстаўцы

Мінск, 10 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка прыняў рапарт міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча аб адстаўцы.

"Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, — цытуе міністра сайт газеты Адміністрацыі прэзідэнта sb.by. — І ён гэтую адстаўку прыняў. Спадзяюся, я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве на іншай пасадзе або на іншай працы".

"Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве. Шмат што зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечыць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. Патрэбны свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока "замылілася", можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Кіраўнік дзяржавы з гэтай матывацыяй пагадзіўся", — заявіў Шуневіч.

На пасаду міністра ўнутраных спраў Шуневіч быў прызначаны 11 мая 2012 года, да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка МУС — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН