Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/21/eu_1008379_896547/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 14:45
21.06.2019 14:58 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі прызначаная Жаклін Перкінс

Мінск, 21 чэрвеня. Новым паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі прызначаная Жаклін Перкінс, паведамляе сайт брытанскага ўрада.

Пасол Фіёна Гіб, якая працуе ў Беларусі са студзеня 2016 года, завершыць сваю дыпламатычную місію ў жніўні.

Перкінс — кар'ерны дыпламат. Працавала ў пасольствах Вялікабрытаніі ў ААЭ, Егіпце, Бахрэйне, Кувейце.

Замужам, мае двух дзяцей.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239