Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/24/ru_1008617_123/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 15:19
24.06.2019 18:52 Палітыка, Грамадства

Беларускія грамадзяне змогуць знаходзіцца ў ААЭ без візы

Мінск, 24 чэрвеня. Беларускія грамадзяне, якія маюць нацыянальныя пашпарты, змогуць знаходзіцца ў Аб`яднаных Арабскіх Эміратах без візы. Гэта прадугледжвае пратакол аб унясенні зменаў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Дакумент падпісаны 24 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ.

Пратакол набывае моц праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін, паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239