Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/26/ru_1008871_1008872/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 14:27
26.06.2019 17:02 Палітыка

Прэс-служба Крамля пацвердзіла візіт Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня

Мінск, 26 чэрвеня. Прэс-служба Крамля пацвердзіла візіт Уладзіміра Пуціна ў Беларусь 30 чэрвеня.

"30 чэрвеня Уладзімір Пуцін наведае Рэспубліку Беларусь з рабочым візітам, падчас якога прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў", — гаворыцца ў паведамленні.

Наведаць цырымонію закрыцця гульняў Пуціна запрасіў Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 25 чэрвеня. Прэзідэнты "коратка абмеркавалі двухбаковы парадак дня", паведаміла па выніках гутаркі прэс-служба Лукашэнкі.

Цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў пройдзе ўвечары 30 чэрвеня на стадыёне "Дынама". На ёй таксама чакаецца прысутнасць прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, паведамляла раней прэс-служба Лукашэнкі.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239