Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/26/ru_1008903_123/
Дата раздрукоўкі: 12.07.2020 19:01
26.06.2019 20:37 Спорт, Палітыка

Пасол РФ: Прыезд Пуціна ў Мінск — асаблівы знак павагі Расіі да таго, што зрабіла Беларусь на арэнах ІІ Еўрапейскіх гульняў

Мінск, 26 чэрвеня. Маючы адбыцца візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск — "асаблівы знак павагі Расіі да таго, што зрабіла Беларусь на спартыўных арэнах II Еўрапейскіх гульняў", заявіў пасол РФ Дзмітрый Мезенцаў падчас ушанавання расійскіх спартсменаў у Доме балельшчыкаў каманды Расіі, які працуе на базе Дома Масквы ў Мінску ў дні спаборніцтваў.

Акрамя таго, гэта "сведчанне таго, якія асаблівыя, братнія адносіны звязваюць два славянскія народы з улікам шматвяковых традыцый, нашых адносін, нацэленасці ў будучыню, з улікам сумесных планаў", сказаў Мезенцаў, словы якога прыводзяцца ў прэс-рэлізе Дома балельшчыкаў.

Пуцін наведае цырымонію закрыцця Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне "Дынама" 30 чэрвеня. На адкрыцці прысутнічалі прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, а таксама кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239