Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/06/29/ru_1009201_1009201/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:49
29.06.2019 12:44 Грамадства

Лукашэнка: Маладому пакаленню пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве

Мінск, 29 чэрвеня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне юнакам і дзяўчатам краіны з Днём моладзі, паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

"Гэта свята самай ініцыятыўнай, таленавітай і мэтанакіраванай часткі грамадства, яркімі здзяйсненнямі якой ганарыцца і захапляецца ўся Беларусь", — гаворыцца ў віншаванні.

"Значныя адукацыйныя і навуковыя праекты, паспяховыя стартапы, спартыўныя медалі, перамогі на творчых конкурсах пастаянна пацвярджаюць, што вы знаходзіцеся на правільным шляху. А ў краіне робіцца ўсё магчымае, каб у жыццё увасабляліся вашы самыя смелыя мары", — адзначыў Лукашэнка.

"Вам пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве, пабудаванай на трывалым падмурку шматвяковай гісторыі беларускага народа", — лічыць ён.

"Перакананы, сваімі новымі дасягненнямі вы яшчэ не раз здзівіце сучаснікаў і назаўжды ўвойдзеце ў гісторыю роднай краіны", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239