Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/01/ru_1009378_1009379/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 03:18
01.07.2019 19:32 Фінансы, Грамадства

КДК высвятляе сітуацыю з навязваннем банкамі страховак пры выдачы крэдытаў

Мінск, 1 ліпеня. Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае жыхароў Беларусі прыняць удзел у апытанні "Афармленне дагавораў добраахвотнага страхавання пры атрыманні банкаўскіх паслуг", які праводзіцца 1—31 ліпеня на інтэрнэт-сайце ведамства.

"Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што ў дзейнасці страхавых арганізацый і страхавых агентаў ёсць парушэнні і недапрацоўкі, якія выклікаюць абгрунтаваныя нараканні грамадзян", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У прыватнасці, жыхару Мінска пры заключэнні крэдытнага дагавора ў банку на суму 15 тыс. рублёў у пакет дакументаў уклалі дагавор добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў. Страхавы ўзнос у памеры 406 рублёў банк уключыў у суму выдадзенага крэдыту. Скасаваць дагавор страхавання ў банку адмовіліся: кліенту растлумачылі, што зрабіць гэта можна толькі ў страхавой кампаніі. Такім чынам, для падачы заявы аб скасаванні дагавора страхавання яму давялося ехаць да страхоўшчыка, а затым у іншы банк для атрымання часткі страхавога ўзносу (за вылікам расходаў страхавой кампаніі).

З аналагічнымі сітуацыямі сутыкаюцца і іншыя кліенты банкаў.

Мэта апытання — вывучэнне меркавання грамадзян аб якасці страхавых паслуг і выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы.

Рэспандэнтам прапаноўваецца адказаць на сем пытанняў, у тым ліку аб добраахвотнасці заключэння дагавора страхавання пры атрыманні банкаўскіх паслуг, магчымасці выбару страхавой кампаніі, паўнаце інфармавання аб умовах страхавання і скасавання дагавора і інш.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239