Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/03/ru_1009629_544001/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:18
03.07.2019 12:24 Грамадства

Мінабароны Расіі апублікавала рассакрэчаныя дакументы аб вызваленні Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Мінск, 3 ліпеня. Да 75-годдзя вызвалення сталіцы Беларусі ад гітлераўскіх войскаў на інтэрнэт-партале Мінабароны Расіі апублікаваны мультымедыйны раздзел "З Мінска бачыўся Берлін" з рассакрэчанымі дакументамі з фондаў Цэнтральнага архіва ваеннага ведамства.

Дакументы раскрываюць малавядомыя эпізоды і расказваюць пра гераізм афіцэраў і байцоў Чырвонай арміі ў адной з самых буйных наступальных аперацый Вялікай Айчыннай вайны "Баграціён", дбайную падрыхтоўку да правядзення мінскай аперацыі, якая дазволіла вызваліць сталіцу Беларусі раней за вызначаныя тэрміны, правядзенне артпадрыхтоўкі і масаваных авіяўдараў па ключавых умацаваных раёнах і пазіцыях войскаў праціўніка.

Загадам вярхоўнага галоўнакамандуючага СССР і ўказам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР злучэнні і часці, якія найлепш паказалі сябе ў баях за авалоданне беларускай сталіцай, былі ўдастоеныя ганаровага наймення "Мінскія" і прадстаўленыя да ўзнагароджання ордэнамі.

З дакументаў наведвальнікі раздзела на сайце Мінабароны Расіі даведаюцца, што 3 ліпеня ў 22.00 Масква салютавала "доблесным войскам, якія авалодалі Мінскам, дваццаццю чатырма артылерыйскімі залпамі з трохсот дваццаці чатырох гармат".

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239