Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/04/by_media_narkosud17/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 21:41
04.07.2019 11:49 Фота

17 чалавек судзяць у Мінску за распаўсюджванне наркотыкаў

    Паглядзець Паглядзець

Мінскі гарадскі суд 4 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 41 чалавека за распаўсюджванне наркатычных сродкаў.

Абвінавачаныя падзеленыя на тры групы, кожную з іх судзяць асобна. У першай 17 чалавек. Ім выстаўленыя абвінавачанні згодна з некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса (арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй, арт. 328 — незаконны абарот наркотыкаў арганізаванай групай, арт. 233 — незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць у асабліва буйным памеры).

Гэтую групу ўжо пачыналі судзіць 10 чэрвеня, аднак пасля першага пасяджэння суддзя ўзяў самаадвод, таму разгляд справы быў прызначаны зноў.

Працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы пад старшынствам суддзі Любові Сімахінай.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН