Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/04/eu_1009655_501477/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 13:34
04.07.2019 09:31 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Літва просіць Беларусь дапамагчы аднавіць узровень вады ў рацэ Нерыс, які крытычна знізіўся з-за засухі

Мінск, 4 ліпеня. Літва папрасіла Беларусь дапамагчы аднавіць узровень вады, які знізіўся з прычыны засухі ў рацэ Нерыс, паведамляе інтэрнэт-выданне Delfi са спасылкай на Міністэрства навакольнага асяроддзя.

Нерыс працякае па абодвух краінах.

Міністр Кястуціс Мажэйка праінфармаваў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі аб тым, што ў Нерыс на тэрыторыі Літвы ўтварылася крытычная сітуацыя. Рэзкае зніжэнне ўзроўню вады пагражае экасістэмам, флоры і фаўне ракі, а таксама суднаходству ў Літве і Беларусі.

У лісце міністр задаў пытанне, ці не праводзілася ў перыяд засухі на тэрыторыі краіны якая-небудзь дзейнасць, якая магла прывесці да зніжэння ўзроўню вады ў Нерыс.

Як адзначае Delfi, на гэтым тыдні Літоўская гідраметэаралагічная служба абвясціла аб гідралагічнай засусе ў нацыянальным маштабе, выявіўшы, што ўзровень вады ніжэй за сярэдні на больш як палове станцый яго вымярэння. Узровень вады ў Нерыс цяпер на 41 см ніжэй за сярэдні ўзровень ліпеня і на 73 см ніжэй за сярэднегадавое значэнне.

Нерыс — другая па велічыні рака Літвы пасля Нямунаса. Яе вытокі ляжаць у Беларусі, яна працякае цераз Вільнюс, Кярнаве і ўпадае ў Нёман каля Каўнаса. У Беларусі гэтая рака называецца Вілія.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239