Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2019/07/08/ru_1010004_1010005/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 05:18
08.07.2019 09:11 Грамадства

Па факце ДТЗ з гібеллю пяці чалавек у Бярозаўскім раёне распачатая крымінальная справа, падазраваны затрыманы

Мінск, 8 ліпеня. Па факце ДТЗ з гібеллю пяці чалавек у Бярозаўскім раёне распачатая крымінальная справа, падазраваны затрыманы.

Як паведаміў у телеграм-канале Следчы камітэт, па выніках агляду ў затрыманага зафіксавана 1,4 праміле алкаголю.

Справа распачатая па ч. 5 арт. 317 КК (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб). Пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да дзесяці гадоў.

Аварыя адбылася 7 ліпеня непадалёк ад Белаазёрска. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем Mercedes GL, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся ў меліярацыйны канал. У машыне знаходзіліся 10 чалавек — пяць мужчын, дзве жанчыны і трое дзяцей. Пяць пасажыраў — трое дзяцей, мужчына і жанчына — памерлі на месцы. Астатнія, у тым ліку кіроўца, не пацярпелі.

Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы здарэння, яе работу каардынуе намеснік старшыні СК Андрэй Смаль. Дапытваюцца сведкі, прызначаныя экспертныя даследаванні, паведамляе Следчы камітэт.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239